Ніва № 17 (3024), 27 красавіка 2014 г.

Інтэлектуальная дуэль і настойка „Літвінка”

Ганна КАНДРАЦЮК

З Алесем Белым, пасіянатам гісторыі, навуковым даследчыкам і рэканструктарам смакаў гутарыць Ганна Кандрацюк

— Прыемна пабачыць беларускіх аўтараў і выдаўцоў на ІІІ Міжнародным кніжным кірмашы ў Беластоку. Скажыце, як Вы сюды трапілі?

— Арганізатары, Фонд „Суседзі”, з дапамогай Польскага інстытута ў Мінску запрасілі чатыры беларускія выдавецтвы, у тым ліку „Архэ”. Калі пра сябе, я тут як аўтар аднаго з прэзентаваных бестселераў...

— „Хронікі Белай Русі” з падзагалоўкам „Імагалогія Беларусі XII-XVIII ст”. Рассакрэцце нам, як нарадзіўся Ваш бестселер?

— Кніга пісалася 18 гадоў, яна выйшла ў 2000 годзе і атрымала прэмію беларускага ПЭН-цэнтра імя Францішка Багушэвіча. Зараз мы прэзентуем другое, перапрацаванае і дапоўненае выданне, якое выйшла ў 2013 годзе пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. За гэтыя трынаццаць гадоў кніжка вельмі істотна перапрацаваная... Асноўная частка, якая называецца „Хроніка Белай Русі”, прысвечана назве Беларусі ад часоў глыбокай старажытнасці, скажам з ХІІ ст., да канца ХІХ ст., калі тэрмін ужо ўсталяваўся.(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF