Ніва № 17 (3024), 27 красавіка 2014 г.

Поўная хата

Міра ЛУКША

На падворку адноўленай хаты, што леваруч адрамантаванай пазалетась святліцы — горбы цацак. Хату я ледзь пазнала. Ведаю, што ў ёй жывуць Іван Тарасэвіч (1928 года нараджэння), шмагдадовы солтыс вёскі Случанкі, са сваёй жонкай Надзеяй (1931). Пасля шлюбу яны ўжо шэсцьдзесят гадоў! Пад святліцай ужо клубіцца тлум гасцей, што прыехалі і прыйшлі на чарговую гмінную імпрэзу. А ў Тарасэвічавай хаце — таксама поўна. З другога пакоя раздаецца плач малечы. Надзя Тарасэвіч супакойвае шостую праўнучку, Настусю. А ў хаце яшчэ і дачка Ірэна, і яе дочкі з дзецьмі, і, вядома, гаспадар. Іван таксама збіраецца на свята. А тут заглядае яшчэ і зяць дачкі Ірэны, які неўзабаве паедзе ў Беласток, на працу. У каго выхадныя, свята, а каму — на работу.

Вёска поўніцца час ад часу, найбольш у святы і пад гмінныя івенты. Аднаўляецца памяць у Гарадоцкай гміне, табліцы ставяць, хто адкуль родам у вялікія людзі пайшоў. А Случанка цяпер найбольш вядомая Ігнасем.

— У таго Ігнася Карповіча яшчэ двух братоў было. Ягоны бацька Мікалай — будаўнік. Цяпер у Заблудаве жыве, — кажа Іван Тарасэвіч, адзін з тутэйшых старажылаў.

— А яго дзядзьку, Віціка, я ведаю, бо з сынам маёй сястры быў у адным класе, — дадае дачка. — Ігнася маці — Галіна. А бацькаў брат у нас у Случанцы жыве, каля рэчачкі, з жонкай Крысяй. Ну, дык з нашай Случанкі, лічыцца, Ігнась самы слынны хлопец. Адзін з самых лепшых сучасных пісьменнікаў у Польшчы.

— Кажуць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF