Ніва № 17 (3024), 27 красавіка 2014 г.

Прыгожая катастрофа

Міраслаў ГРЫКА

У папярэднім фельетоне я пісаў пра складванне касцяшак даміно, параўноўваючы гэтую нявінную на самой справе забаўку да імперскай галаваломкі, якую Пуцін сакрэтна будаваў ад многіх гадоў. Не акцэнтаваў я, аднак, дастаткова таго, што кубікавая пабудова, узведзеная з вялікай аддачай часу і чалавечых сіл, аснавана на плане руін. Прасцей кажучы — руін, таму што замест вянчаючага будоўлю букета кветак наступае разбуральная пстрычка пальцам і наступаючая затым катастрофа — відны пакот майстэрскай галаваломкі з касцяшак. Такая логіка гэтай гульні і, верагодна, адзіная яе мэта. Не іншую логіку паказвае імперская канструкцыя Пуціна. Аднак розніца паміж адной і другой асноўная. Пуціну наўме не гульня. Нельга папракнуць яго ў інфантыльнасці або наіўнасці. Ён ведае, да чаго ідзе. Праблема ў тым, што толькі ён і, мабыць, нават некаторыя з яго прыслужных. І больш ніхто. Але гэта якраз галоўная турбота еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў. Філасофія глабальнага ладу аснавана на празрыстасці.Там няма месца для патаемных палітычных ракіровак. Усе краіны павязаны паміж сабою капілярнымі сувязямі, якімі не плывуць выключна сыравіна і тавары, ані толькі міжнародны капітал, але больш за ўсё ідэі, тэхналогіі і мірны аптымальны баланс, быўшы паслядоўным бачаннем мультыкультурнай цывілізацыі чалавека. Іншае пытанне, ці з’яўляецца гэта самай лепшай ідэяй, на якую змагло сабрацца чалавецтва. На жаль, асноўным тэзісам гэтай філасофіі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF