Ніва № 17 (3024), 27 красавіка 2014 г.

Пра кнігі і не толькі

Віктар САЗОНАЎ

Адшукаць у Беларусі паштоўку на беларускай мове не самая простая справа. Пра гэта ўжо не раз пісалася. Прынамсі, мінулым годам я з прыкрасцю ўжо абмалёўваў сваё падарожжа ў беларускія кнігарні ў пошуках прывабнай паштоўкі для палітвязняў на той мове, якой яны не зракліся нават там. І хіба не варта было б зноў падымаць такую балючую тэму, каб цяпер не адбылося аніякіх змен. Ды вось змены адбыліся. Але распавяду ўсё па парадку.

На Вялікдзень у беларусаў здаўна прынята віншаваць блізкіх і знаёмых. І тут фантазія ў выбары сувеніраў можа расцягвацца да бясконцасці. Галоўнае памятаць пра традыцыйны мінімум. Нельга забыцца і пра тых, хто за кратамі. Гэта і хрысціянская традыцыя, ды і проста людская. А вось ім там, у астрозе, нават той звычайны мінімум у выглядзе чырвонага яйка не перадасі. Не прадугледжаны для гэтай катэгорыі людзей святочныя перадачы па за вызначанай квотай. Усё што можна ім паслаць, дык гэта паштоўку. Таму зразумела, што хочацца не абы-якую. Ну, каб хоць на нашай мове была.

— Па-беларуску з Вялікаднем у нашай краме няма, — адказвае мне руплівая прадавачка, інтэнсіўна стараючыся прыпомніць, ці бачыла яна хоць дзе-небудзь такі цуд. — Ёсць толькі з надпісам „Віншую”. А астатнія ўсе па-руску.

Па-руску паштоўкамі завалена ўся крама. Якія хочаш — і з Пасхай, і з кастрычніцкай рэвалюцыяй, якая тую Пасху паставіла па за законам. Я не хацеў іх нават разглядаць, каб часу не губляць, і ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF