Ніва № 17 (3024), 27 красавіка 2014 г.

І прыйшла беларуская Антыгона

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Упершыню за больш чым трыццацігадовую гісторыю прэстыжных Варшаўскіх тэатральных сустрэч выступіў на іх беластоцкі Драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі. А гэта дзякуючы «Антыгоне», прэм’еры якой у пачатку верасня мінулага года на плошчы ў Крынках, а праз тры тыдні насупраць каталіцкай кафедры ў Беластоку ўскалыхнулі жыхароў. У сталіцы спектакль у рэжысуры дырэктаркі тэатра Агнешкі Карыткоўскай-Мазур і з задумы Лявона Тарасэвіча ды ў першай у яго жыцці сцэнаграфіі быў вельмі цёпла прыняты: працяглымі апладысментамі гледачоў, некаторыя з якіх падняліся з месц, і ў большасці цёплымі меркаваннямі рэцэнзентаў.

Варшаўскія тэатральныя сустрэчы гэта агляд, на які ў сталіцу запрашаюцца найбольш цікавыя спектаклі з папярэдняга года з усёй Польшчы. Сёлета паказалі іх чатырнаццаць. Галоўны селекцыянерам сёлетняга — трыццаць чацвёртага выпуску — быў Здзіслаў Петрасік, кінакрытык і тэатральны аглядальнік, публіцыст штотыднёвіка «Палітыка»:

— Гэта вельмі арыгінальны праект. Сам тэкст Даны Лукасінскай, спалучаючы класічны змест «Антыгоны» з пасляваеннай гісторыяй Крынак, дзе Крэонт з’яўляецца народным камісарам, здаваўся рызыкоўным. Але гэта было выдатна напісана. Сама прэзентацыя чаруе аскетызмам і мінімалізмам формы. Прытым знакаміты хор і сцэнаграфія Лявона Тарасэвіча працуюць выдатна ў кампактным, кароткім спектаклі. Выходзіш з яго з чымсьці ў галаве. Я не сумняваўся, што трэба яго прадставіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF