Ніва № 16 (3023), 20 красавіка 2014 г.

Салідарныя з Беларуссю ’14

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

„Хто не скача — той не змагаецца!”, „Жыве Беларусь — Слава Украіне!” — скандавалі падчас канцэрта ў гэтым годзе «Салідарныя з Беларуссю» пры гатэлі „Брысталь” у Варшаве. Побач бел-чырвона-белых сцягоў луналі ў натоўпе жоўта-блакітны. Сёлета канцэрт, безумоўна, адрозніваецца ад першага ў 2006 годзе і некалькіх наступных, якія былі арганізаваны пры значна большым размаху, з удзелам нават некалькіх тысяч гледачоў і шматлікіх польскіх артыстаў і палітыкаў ды трансляваліся галоўнымі тэлеканаламі. На гэты раз была нагода, каб выказаць падтрымку таксама змагаючымся за свабоду ўкраінцам. Усе каманды, якія выступілі ў польскай сталіцы, зайгралі падчас пратэстаў на Майдане ў Кіеве. Прамую трансляцыю з часткі канцэрта вялі Радыё Рацыя і тэлеканал «Белсат».

„Аб суседзях варта памятаць і варта ім прадэманстраваць сваю памяць. Асабліва, калі гэта такія сардэчныя суседзі”, — аб’яўлялі аб трохгадзіннай падзеі (11 красавіка) яго арганізатары — Ініцыятыва Вольная Беларусь. Перш за ўсё мерапрыемства надалей было нагодай, каб выказаць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і супраціў да парушэнняў правоў чалавека з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама магчымасцю патрабаваць вызваліць беларускіх палітвязняў. Матэвуш Люфт, старшыня Ініцыятывы Вольная Беларусь прызнаўся ў размове з „Нівай” :

— Мы надалей салідарныя з Беларуссю, аб якой гаворыцца менш у кантэксце падзей ва Украіне. Нагадваем, што ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF