Ніва № 16 (3023), 20 красавіка 2014 г.

Пра прыгожасць душы і цела

Іаанна ЧАБАН

Гладкі, светлы твар, першы сівы волас толькі на ся- мідзесятым, а сакаліны зрок на дзевяноста першым годзе жыцця. Усё дзякуючы звычайнай бульбе і расолу. Прытым расол павінен быць звараны не на курыцы, а на саскрэбеным з драўляных сценак дзежы рошчыне. Так прынамсі сцвярджае ўладальніца вышэйзгаданых прыкмет Люба Мацяеўская з вёскі Навінкі Шудзялаўскай гміны. Незвычайная прыгожасць яе душы і цела гэта заплата за амаль стагоддзе тытанічнай — часта ў голадзе і холадзе — працы, да якой прывучылі яе бацькі. Жыццё незвычайна прыгожай жанчыны пачалося ў 1923 годзе таксама ў падшудзялаўскай Слоі. Родныя бацькі, людзі працавітыя і добрасумленныя, мелі дзе жыць і што з’есці. Займаліся гаспадаркай пакуль у 1915 годзе не захапіла іх бязлітасная хваля бежанства. У Расеі спачатку добра ім жылося. Мама працавала кухаркай, а бацька — чыгуначнікам. Але калі нарадзілася ім першая дачка, прыйшоў партыйны і забараніў яе хрысціць. Бацька не мог з гэтым пагадзіцца. „Як гэта, — маўляў, — дзяды пахрысцілі маіх бацькоў, прадзеды пахрысцілі дзядоў, а мы не пахрысцім сваіх дзяцей?” Хто хітрэйшы, той ішоў да бацюшкі ўначы і хрысціў. Але бацькі спадарыні Любы баяліся за сваё і дзяцей жыццё. Рашыліся вяртацца, як ім здавалася, на праваслаўную бацькаўшчыну. Грошай мелі поўны куфар, а і ў роднай Слоі яшчэ да бежанства паставілі някепскую хату і гаспадарчыя будынкі. Было і дванаццаць гектараў зямлі.

Царскія грошы ў незалежнай Польшчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF