Ніва № 16 (3023), 20 красавіка 2014 г.

Цягнікі сыходзяць з рэек

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вяртаючыся нядаўна з Сямятыч у Беласток, задумаў я праехацца аўтобусам, які меў ад’ехаць з сямятыцкага аўтавакзала ў 16.30; гэты курс абслугоўвала транспартная фірма з Седльцаў. Прыйшоў я на вакзал за пяць хвілін да яго адпраўлення і чакаў, чакаў — не дачакаўся. Давялося пачакаць яшчэ амаль дзве гадзіны, да ад’езду чарговага аўтобуса, які ехаў паводле раскладу з Любліна. Пару дзён пазней, чакаючы іншага аўтобуса ўжо ў Беластоку, пабачыў я абвестку, што тая сядлецкая машына ад нейкага часу ездзіць адно па суботах і нядзелях...

Скарачэнне таго курсу не здзівіла мяне надта, бо ж шмат якія аўтобусы возяць больш паветра чым пасажыраў, выручаючы з тых атмасферных перамяшчэнняў звычайны вецер. Гэтае выпіханне ветру чалавекам вялікага сэнсу не мае, таму транспартныя фірмы стараюцца дзейнічаць рацыянальна, адыходзячы ад такога бізнесу. Усё ж такі маем у нас дачыненне з новай прыродна-антрапагеннай з’явай — высыханнем папуляцыйнага грунту. Можна сказаць, што ў нашым старонні маем яшчэ не пустыню, але пачаткі дэмаграфічнага стэпу, хаця...

Нядаўна завіталася мне ў Гайнаўку і рашыў я заглянуць у тамашні камунікацыйны храм — чыгуначны вакзал. І ён, гэты вакзал, выглядае быццам нейкі антыаазіс пасярэдзіне адносна маладога горада. Гэта зараз цалкам пустое месца — рыхтык негатыў пустыннага аазіса. Чыгуначныя пуці, якія дакладвалі там шэсць дзесяткаў гадоў таму, зараз знесены і на іх месцы прарастае, як гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF