Ніва № 16 (3023), 20 красавіка 2014 г.

Тэатр на сцэне БГКТ

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дзесяць прадстаўленняў, між іншым, аб здаровым і экалагічным харчаванні, але на аснове класічнай казкі «Папялушка», або з выкарыстаннем мясцовых беларускіх звычаяў склаліся на агляд аматарскіх тэатральных калектываў, арганізаваны ў Беластоку 39 раз Беларускім грамадска-культурным таварыствам. На сцэне БГКТ выступілі дашкольнікі і вучні пачатковых і гімназічных школ, перш за ўсё тыя, якія вывучаюць беларускую мову, з Бабік, Бельска-Падляшскага, Дубіч-Царкоўных, Гарадка, Гайнаўкі, Міхалова і Орлі.

Ян Сычэўскі, старшыня БГКТ, адкрываючы агляд, адзначыў:

— Гэты конкурс асаблівы, таму што кожны з вас на сцэне будзе старацца быць не сабой, іграць кагосьці, свайго героя. А гэта справа не зусім такая простая. Трэба ўмець увайсці ў душу другога чалавека, у яго прыватнасць, у яго хітрасць, а часам у яго нядобрасумленнасць. Хаця многа бывае добрых герояў.

Маладыя акцёры прыехалі са сваімі апекунамі, а нават і з бацькамі. Некаторыя выступілі ў атачэнні сціплых дэкарацый. Іншыя, такія як калектывы Гайнаўскага дома культуры (раўнапраўнае першае месца за пастаноўку «Бабуля-распражуля») ці Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Арлянскай зямлі (узнагарода за спектакль «Дзіўнае возера») прывезлі з сабой цэлыя дызайнерскія канструкцыі сцэны і разнастайныя рэквізіты. У гайнаўскім прадстаўленні, падрыхтаваным пад кіраўніцтвам Веры Масайла, выкарысталі «жывую музыку» ў выкананні маладога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF