Ніва № 16 (3023), 20 красавіка 2014 г.

Беларусь за шкляной сцяной

Ганна КАНДРАЦЮК

Дзіўна мне і нечакана, калі маёй польскамоўнай кніжкай „Białoruś. Miłość i marazm” захапляюцца старыя чытачы „Нівы”. Гэта найперш таму, што добра ведаем свае здольнасці і магчымасці. У глыбі душы нам сорамна і дзікавата, што размаўляем пра кніжку пятнаццаць гадоў ад яе ўзнікнення, на мове перакладу. Нам, зразумела, вельмі хацелася б патусавацца з беларускай кніжкай у сваім асяроддзі ды яшчэ больш у Рэспубліцы Беларусь. Такіх шанцаў для беларускіх аўтараў няма і доўга яшчэ не будзе. Найперш па прычыне адсутнасці механізмаў, якія кіруюць сучасным кніжным рынкам. Дадатковая перашкода — нацыянальны характар беларуса. Ніхто тут нікога не падтрымае, не дапаможа бо... у глыбі душы кожны думае толькі і выключна пра сябе самога. Мой сябра, які ўжо дзесяткі гадоў працуе ў карысць беларускай справы, нягледзячы на досвед, усё шакіраваны нацыянальным характарам суродзічаў:

— Мы ўсе ананімныя геніі і арыгіналы, — паўтарае з нехаваным пачуццём здзіўлення і сораму.

Для беларуса няма аўтарытэтаў сярод сваіх. Ён, дарэчы, лічыць сябе аднаго вартым захаплення. Ён жа самы разумнейшы, прыгожы, самы таленавіты — ну, проста ананімны геній! Праўда, ніхто яго не прыкмячае, не славіць, не галубіць. А чаму? Бо ўсе ж навокал дурныя...

Праўда, наш менталітэт не лепшы і горшы ад іншых. Ён загублены крышку ў часе, занадта прымацаваны да ўзораў племянной цывілізацыі, залежны ад ацэнак іншых народаў. І калі гэта яшчэ не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF