Ніва № 16 (3023), 20 красавіка 2014 г.

Падляшскае радаслоўе

Аляксей МАРОЗ

У мяшчанскім доме, што ўваходзіць у састаў Музея малой айчыны ў Студзіводах, 30 сакавіка спаткаліся генеолагі з розных куткоў Беласточчыны, перш за ўсё праваслаўныя беларусы, якія даследуюць мінулае сваіх сем’яў, мясцовасцей і прыходаў. Сустрэча пад лозунгам «Крыніцы да падляшскіх генеалогій» адбылася ў рамках Майстэрні гісторыі і культуры Студзіводскага музея, працай якой кіруе Дарафей Фіёнік, старшыня студзіводскага музейнага аб’яднання. Спаткаліся тут асобы, якіх спалучае такое самае зацікаўленне, прага аналізаваць генеалагічныя матэрыялы. Раней яны размаўлялі па тэлефоне, але вялікая частка з іх упершыню пабачылі адзін аднаго ў Студзіводах. Дыскусія генеолагаў-аматараў з Бельскага, Гайнаўскага і Беластоцкага паветаў была змястоўнай. У выніку прынялі яны рашэнне заснаваць генеалагічнае аб’яднанне. Прадбачваецца, што будзе яно каардынаваць і дапамагаць даследаваць мінулае розных рэгіёнаў Беласточчыны, перш за ўсё на падставе дакументаў, якія захоўваюцца ў прыходах, прыватных калекцыях і дзяржаўных архівах Беластока, Гродна, Вільні, Масквы, Пецярбурга, Кіева і іншых гарадоў.

— З ініцыятывай арганізаваць спатканне генеолагаў Беласточчыны выйшаў Марк Карнілюк, які займаецца ў архіве Беластоцка-Гданьскай епархіі. Наш Студзіводскі музей даследуе мінулае таксама з выкарыстаннем генеалагічных крыніц і сёння наш музей з’яўляецца гаспадаром сустрэчы. Я не ведаю большасці сабраных, але спадзяюся наладзіць рабочыя кантакты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF