Ніва № 16 (3023), 20 красавіка 2014 г.

Літаратар з Белай вежы

Міра ЛУКША

Ужо год мінула, як не стала Георгія Валкавыцкага. Лёс яму наканаваў 90 гадоў, як яму цыганка наваражыла. Наваражыла яму яна і... дзве жонкі. Жартаваў, што адна з іх гэта Вера, а другая — літаратура. Скончыў сямігодку і рамесную школу, працаваў лесніком, рабочым, слесарам. У 1954 годзе Валкавыцкі скончыў Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага ў Маскве. Прыехаў у Беласток, дзе ў 1956 годзе заснаваў тыднёвік «Ніва», якім кіраваў 32 гады. Быў адным са стваральнікаў і лідараў Беларускага грамадска-культурнага таварыства і Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» ў Польшчы. Хросны бацька пасляваеннага беларускага літаратурнага руху ў Польшчы паходзіць якраз з Белавежы, асаджанай пасярод слыннай пушчы на польска-беларускай мяжы. Акрамя «Нівы», шмат гадоў рэдагаваў «Беларускія календары» і многія літаратурныя выданні, якія выходзілі на Беласточчыне. Зрабіў неацэнны ўклад у захаванне беларушчыны на Беласточчыне, на наш доступ да беларускага слова напісанага ў свеце, не толькі ў Беларусі. Пад псеўданімам Юрка Зубрыцкі, Ювэ, Рыгор Лясун і іншымі Георгій Валкавыцкі пісаў і друкаваў свае вершы. Сам свайго выдаваў мала, аддаўшы сваю ўвагу творчасці калег, моцна і быццам бы непрыкметна кіруючы літаратурным рухам. Выдаў зборнік лірыкі «Разнагоддзе» (Беласток, 1989), кніжку сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997). Для спадчыннікаў пакінуў цікавыя дзённікі запісаў і ўспамінаў — зборнік «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF