Ніва № 16 (3023), 20 красавіка 2014 г.

Шлях касцяшак даміно

Міраслаў ГРЫКА

Адзін з самых запамінальных скетчаў Монці Пайтана распавядае гісторыю завода, які вырабляе... «пінк» (ружовы). Каб растлумачыць, што такое пінк, дастаткова апісаць нечалавечыя намаганні тысяч работнікаў, занятых у яго вытворчасці. Некаторыя пастаянна змазваюць шасцярні вялікіх машын, рухаючых прамысловыя канвееры. Сотні іншых круцяцца пры іх як ваўчкі. Усюды б’е пара, вялікія поршні пастаянна пампуюць, віруюць шасцярні, урэшце завадское горла выплёўвае прама на склад канчатковы прадукт — невядома што. І гэта якраз пінк.

Біццё сусветнага рэкорду па пракладцы соцень тысяч, нават мільёнаў касцяшак даміно, а затым перакульвання іх, гэта таксама пінк. У 2009 годзе да пабіцця бягучага рэкорду трэба было аж 4 мільёны 800 тысяч так па-майстэрску размешчаных кубікаў, што кожны папярэдні звальваў іншы, і гэтак далей да апошняга. Калі б паставіць іх радком, яны расцягнуліся б больш за 100 км. Такім чынам, па практычных меркаваннях, але ў першую чаргу відовішчных, нанялі гіганцкія залы Expo Center WTC у Леўвардэн у Нідэрландах, дзе на працягу васьмі тыдняў, з сярэдзіны верасня да сярэдзіны лістапада, 90 чалавек з усёй Еўропы ўзводзілі па адным кубіку-касцяшцы шматпавярховую, распрацаваную лепшымі інжынерамі канструкцыю. Эфектны стрэл першага з іх адбыўся ў прысутнасці некалькіх тэлеканалаў і некалькіх тысяч гледачоў. Шоў працягвалася, пакуль не павалілася апошняя касцяшка. Усяго некалькі хвілін! Кошт пракату залы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF