Ніва № 16 (3023), 20 красавіка 2014 г.

Вербная надзея

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У нядзелю ў горадзе над Нёманам было прыгожа, людзі ішлі ў розных кірунках з вербачкамі самых разнастайных спляценняў і ўпрыгожанняў. Уваход Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Іерусалім на гэты раз супаў у вернікаў розных канфесій. Як супадзе адпаведна і Вялікдзень. Для беларускага народа гэта сапраўды рэдкасць і значнасць. Гэтыя падзелы хрысціянства яшчэ з глыбокай старажытнасці, розныя абрады і календары як нідзе адмоўна адбіліся менавіта на нашай нацыі, разадранай ідэалагічна на кавалкі, падзеленай на канфесіі, якія ў бальшыні эпох у значнай ступені былі не толькі, і не столькі служыцелямі хрысціянскай веры, але і праваднікамі палітыкі чужых дзяржаў. Колькі пераследу зазналі нашы продкі за веру Хрыстовую, колькі здзекаў і абразаў выпала на іх долю ў розныя стагоддзі з розных бакоў... У ХІІ стагоддзі сталі фармавацца беларускія праваслаўная і каталіцкая традыцыі, але гэтае станаўленне было гвалтоўна перыпыненае савецкім камуністычным рэжымам, які фізічна і маральна бязлітасна знішчаў усё, што было звязанае з рэлігійным жыццём і праявамі веры ў Бога. На нашых землях сапраўдная свабода веравызнання прыйшла толькі з развалам таталітарнага Савецкага Саюза.

Успамінаю як праводзіліся ў Гродне разнастайныя культурніцкія і хрысціянска-асветніцкія вечарыны ў пачатку дзевяностых гадоў — на іх прыходзілі рымска-каталіцкія, праваслаўныя, уніяцкія, пратэстанцкія святары. Гэтыя сустрэчы былі прасякнуты духам сапраўднага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF