Ніва № 16 (3023), 20 красавіка 2014 г.

Пісанкі, вербы, святы

Аляксей МАРОЗ

Традыцыя дорыць валачэбна хроснікам падчас Уваскрэсення Гасподняга і ў святочны перыяд, калі праваслаўныя вернікі вітаюцца словамі «Хрыстос уваскрос» і чуюць у адказ «Сапраўды ўваскрос», захоўваецца ў нас здаўна. Зараз пачала занікаць традыцыя ўпрыгожвання яек, каб пасля іх дорыць дзеткам на Вялікдзень, таму кожная ідэя падтрымання гэтай традыцыі заслугоўвае пахвалы. У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 11 красавіка былі наладжаны майстар-класы па народным рукадзеллі і кірмаш пісанак, вербачак ды святочных упрыгожанняў. Прывезеныя з Беларусі пісанкі, вербачкі і мастацкія вырабы можна было купіць і такой нагодай пакарысталіся гайнавяне.

— Я майстар па пісанках, якія выконваю з прымяненнем аплікацыі саломкай. Зрэзы з саломкі наклейваю на загадзя памаляваныя выдзіманкі яек. Раблю таксама роспіс яек пэндзлем і выконваю паштоўкі, якія выклейваю саломкай. Усе гэтыя вырабы я прывезла на кірмаш у вашым музеі. Па прафесіі я бібліятэкар, працую на Медуніверсітэце ў Гродне. Выконванне вырабаў з выкарыстаннем саломкі лічу сваім хобі. Я не раблю нічога на заказ. Усе мае працы непаўторныя, а на іх выкананне трэба патраціць многа часу і сродкаў, — заявіла Марына Ярэмчык з Гродна, майстар па аплікацыі саломкай, член Рэспубліканскага саюза майстроў народнай творчасці.

Майстрыха патлумачыла, што ўсе вырабы на кірмашы ў Гайнаўцы гэта якаснае рукадзелле. Выканалі іх асобы згуртаваныя ў Народным аматарскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF