Ніва № 15 (3022), 13 красавіка 2014 г.

«Роднае слова — 2014»

Аляксей МАРОЗ

Цэнтральныя элімінацыі сорак трэцяга выпуску Дэкламатарскага конкурсу «Роднае слова», якія 2 красавіка адбыліся ў Бельскім доме культуры, адзначаліся высокім узроўнем дэкламацыі ў выкананні 121 дэкламатара. Дзеткі і моладзь дэкламавалі вершы класікаў беларускай літаратуры і сучасных паэтаў. Аднак найбольш нашым дзеткам і іх настаўнікам падабаецца творчасць Віктара Шведа. Вучні дэкламавалі таксама творы Міры Лукшы, Уладзіміра Гайдука, Зоі Майстровіч.

— У нашай гімназіі да дэкламатарскага конкурсу «Роднае слова» прыступаюць найчасцей вучні, якія выступалі з дэкламацыяй па-беларуску ўжо ў падставовай школе, хаця частка з іх адмаўляецца ўжо ад дэкламацыі ў гімназічным узросце, — сказала настаўніца беларускай мовы з Гайнаўскай белгімназіі Іаланта Грыгарук, якой усе 5 вучняў выступілі з дэкламацыяй на высокім узроўні.

— Я заўважыла, што дэкламаваць у гімназічным узросце рашаюцца самыя лепшыя дэкламатары, якія перамагалі ў падставовай школе. Я прывезла 5 вучняў з Комплексу школ у Чыжах і сярод іх няма гімназістаў, якія ўжо больш ахвотныя прымаць удзел у прадметным конкурсе па беларускай мове, — заявіла настаўніца беларускай мовы з Чыжоў Валянціна Андрасюк.

У агульным ліку падчас цэнтральных элімінацый выступіла найменш, бо толькі 19, гімназістаў. Аднак дэкламацыя многіх з іх была на роўным высокім узроўні і камісіі складана было выбраць пераможцаў першага і другога месцаў. Першае месца занялі Дамініка Пуц (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF