Ніва № 15 (3022), 13 красавіка 2014 г.

Акно на свет

Іаанна ЧАБАН

Электронная інфармацыя, электронная кніжка, журнал, электронныя знаёмствы. Думай і вядзі сябе як астатнія, калі хочаш пазбегнуць сацыяльнага выключэння.

На гераічныя адступленні ад усебаковага „як у людзей” рашыліся маладыя прыхільнікі ідэй дырэктар бібліятэкі ў Крынках Люцыны Юркевіч.

Крынская бібліятэка — магічнае месца. Калісь тут вучыліся царкоўных песнапенняў і малітваў на стараславянскай мове. У пачатках ХХ стагодздзя слухалі беларускіх пропаведзей Лукаша Дзекуць-Малея. Магія гэтага месца заключаецца таксама ў будных падарожжах у мінулае і бесканечным трыванні цяпер. Спадарыня Люцына і яе верныя маладыя падапечныя цешацца кожнай супольна праведзенай хвілінай. Яны не займаюцца тут пошукам страчанага часу, толькі страчанага мінулага. Рупліва запісваюць крынскія легенды і звычаі, складаюць вершы, знаёмяцца з мовай продкаў і мовай мастацтва.

З гімназісткай Аняй Крыштаповіч пазнаёмілася я ў час адной з мастацкіх бібліятэчных сесій. Яна якраз працавала над завяршэннем свайго „Акна на лапіцкія Казіныя Горы”, якія на паўднёвым канцы Крынак. Гісторыю паўднёвакрынскіх узгоркаў прыблізіла ёй спадарыня Люцына. З акна, намаляванага Аняй, можна ўбачыць колішні, вядомы з аповедаў, прыемны для вока і цяперашні засмечаны і хаатычны пейзаж гэтага месца. Можна таксама зазірнуць і ў будучыню, даведацца, што станецца з горкамі, калі пра іх паклапоцімся, і што з імі будзе, калі справы пойдуць цяперашнім шляхам.

Аня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF