Ніва № 15 (3022), 13 красавіка 2014 г.

Спадчына схізмы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Славуты „Супрасльскі кодэкс”, твор ранне славянскага пісьменства, атрымаў сваю назву дзякуючы яго часоваму месцу прабывання ў нашай супрасльскай бібліятэцы. Даследчыкі мяркуюць, што трапіў ён сюды прынесены паўднёваславянскімі бежанцамі, якія ўцякалі ў талерантнае Вялікае Княства Літоўскае перад новымі заваёўнікамі Балканскага паўвострава. Аднак, так мне здаецца, не толькі той каштоўнейшы рукапіс уцякаў да нас перад туркамі...

Паміж Сакаловам-Падляшскім і Драгічынам знаходзіцца мясцовасць Савічы. Яе назва падказвае, што маглі ў ёй пасяліцца вывадцы ад нейкага Савы — магчымага сербскага ўцекача перад турэцкім нашэсцем. Першыя захаваныя згадкі пра мясцовасць паходзяць з першай паловы XV стагоддзя, значыць з’явіліся яны пару дзесяткаў гадоў пасля бітвы на Косавым Полі...

Хаця дакументы пра прыналежнасць жыхароў Савіч да візантыйскага абраду паходзяць са згаданага вышэй часу, то першыя весткі пра тамашнюю драўляную праваслаўную царкву датуюцца стагоддзем пазней. Была гэта царква прысвечаная святому Юрыю, якога ікона, паводле тамашняй легенды, паявілася на дрэве. Крыху пазней Савіцкі прыход прыняў пастанову Берасцейскай уніі. У 1630-х гадах настаяцелем Савіцкага прыхода быў Іван Вярбіцкі...

Чарговая драўляная царква ў Савічах была ўзведзена ў 1738 годзе па ініцыятыве сям’і Цецішэўскіх: ліўскага (Ліў каля Венграва) пісара Яцка Цецішэўскага і ягонай жонкі Францішкі з Язерскіх ды віскага (Візна каля Ломжы) (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF