Ніва № 15 (3022), 13 красавіка 2014 г.

Наш навуковы штогоднік

Галіна ТВАРАНОВІЧ

Часопіс „Białorutenistyka Białostocka” выдаецца Кафедрай беларускай філалогіі Філалагічнага факультэта Універсітэта ў Беластоку. Нядаўна пабачыў свет ужо пяты нумар гэтага навукова-тэарэтычнага штогодніка, прысвечанага даследаванням над беларускай літаратурай, мовай, культурай і гісторыяй. У 2001-2008 гадах беларусазнаўчыя матэрыялы шырока прадстаўляліся ў часопісе Інстытута ўсходнеславянскай філалогіі „Studia Wschodniosłowiańskie”, што ў пэўнай ступені адпавядала патрэбам нашай беларусістыкі. Аднак і з досыць абмежаванай часавай перспектывы ўжо відавочна, што ўзнікненне штогодніка „Białorutenistyka Białostocka” сталася вельмі своечасовым фактам. Беластоцкае беларусазнаўства набыло свой навуковы штогоднік, гасцінна адкрыты для беларусістаў Польшчы, Беларусі, Аўстрыі і ўвогуле для ўсіх тых, хто займаецца беларусазнаўчай філалогіяй, гуманістыкай. Не будзе перабольшаннем сказаць, што „Białorutenistyka Białostocka” годна прэзентуе беластоцкае беларусазнаўства па за межамі Польшчы. Сведчаннем чаго, напрыклад, тое, што ўжо на выхад трэцяга тома нашага штогодніка прыйшоў водгук з Дзяржаўнай бібліятэкі ў Берліне, у якім было выказана жаданне мець у бібліятэчных зборах усе папярэднія і наступныя нумары часопіса.

Грунтоўны, аб’ёмны (538 стар., 31 артыкул, 7 рэцэнзій) пяты нумар часопіса „Białorutenistyka Białostocka” (2013) выйшаў з прысвячэннем 55-гадоваму юбілею Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF