Ніва № 15 (3022), 13 красавіка 2014 г.

Кузніцкая канкурэнцыя і пляц цудаў

Ганна КАНДРАЦЮК

Гродзенскія музыканты папярэдзілі: яны пешшу прыйдуць на Свята Волі ў Кузніцу.

— Трэба, каб перайшлі мяжу з бел-чырвона-белым сцягам, са спевам! — фантазіравала наша кампанія, едучы на святкаванне.

На краю лесу сінелі пралескі, цёмны лес шчодрымі жменямі прасякала сакавіцкае, вясновае сонца. У аўры адраджаючайся прыроды ўся нелегальшчына здавалася надуманай і несапраўднай...

Хоць не. Свята Волі ў Кузніцы выклікала дэманы мінулага. Наша рэдакцыйная сяброўка Уля Шубзда, якая з энергіяй і эмпатыяй узялася за арганізацыю святкавання, што крок была вымушана тлумачыць надуманыя пагрозы. Дзень да імпрэзы, калі здавалася, што ўсё ўжо дапрацавана і зладжана, з Дома культуры пазванілі ёй напалоханыя працаўніцы:

— Czy to prawda, że Woronko mordował Polaków?

Чутка, хоць сама па сабе здавалася недарэчнай, падзейнічала як дзікі вецер. Побач плакатаў з Пагоняй, дзе на лацінцы запрашалі на даклад пра Язэпа Варонку і музычны канцэрт, з’явіўся адбіты на ксераксе здымак, на якім былі пералічаны польскія вязні, затрыманыя камуністычнай бяспекай...

На святкаванне прыйшлі лічаныя асобы з вёскі, і гэта здавалася найбольш недарэчным у цэлым святкаванні. Праўда, гэты байкот кампенсавалі чыноўнікі і палітыкі, якія наведалі беларускае мерапрыемства. На Свята Волі з’явіўся сам Мечыслаў Башко, віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства і Ян Квяткоўскі, войт Кузніцы-Беластоцкай.

* * (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF