Ніва № 15 (3022), 13 красавіка 2014 г.

XX Алімпіяда па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Да цэнтральных элімінацый юбілейнага ХХ выпуску Алімпіяды па беларускай мове, якія 27 сакавіка адбыліся ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, прыступіла 21 асоба. Былі гэта вучні Бельскага і Гайнаўскага белліцэяў і ліцэісты, што вучацца беларускай мове ў ІІІ Агульнаадукацыйным ліцэі ў Беластоку. Вядучай тэмай юбілейнага выпуску была творчасць Васіля Быкава.

У чэрвені гэтага года прыпадаюць 90-я ўгодкі з дня нараджэння В. Быкава, а ў мінулым годзе, калі праходзілі школьныя элімінацыі алімпіяды, адзначаліся 10-я ўгодкі смерці сусветнай славы празаіка. Каб падрыхтаваць вучняў да алімпіяды настаўнікі аналізавалі больш яго твораў, чым прадбачвае праграма навучання. Размовы пра творчасць Быкава былі лепшай нагодай, каб у коле навучэнцаў беларускай мовы адзначыць угодкі пісьменніка.

— Сёлета будзем адзначаць 90-я ўгодкі з дня нараджэння Васіля Быкава і таму мы рашыліся вядучую тэму алімпіяды спалучыць з яго творчасцю. Аднак вучням трэба было рыхтавацца па ўсёй беларускай літаратуры, па якой адказваюць вусна, і па граматыцы беларускай мовы, бо, побач пісання сачынення, удзельнікі алімпіяды пісалі таксама граматычны тэст. Вучні адказваюць добра, глыбока раскрываючы тэмы. Відаць, што разбіраюцца ў гісторыі беларускай літаратуры. Слухаючы вусныя адказы я заўважыў выразны прагрэс у параўнанні з мінулымі гадамі. Адна з вучаніц цікава расказала пра народную абраднасць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF