Ніва № 15 (3022), 13 красавіка 2014 г.

Біфштэкс з жывога бегемота

Міраслаў ГРЫКА

Большасць палітычных аналітыкаў згодны: Расія не спыніцца на Крыме. Няма іншага меркавання пра гэта і ў кіраўнікоў урадаў Злучаных Штатаў і Еўропы. Трагедыя ў тым, што ніхто не ведае, як гэта прадухіліць. У свеце, цалкам аблянівелым і непадрыхтаваным змагацца з таксічным міцэліем, нікому не мроіцца сып яго атамнага каляплодніка. Нават Пуціну. Яго ж ахапіў, аднак, воўчы голад, які з’яўляецца найчасцей вытворным ад сур’ёзных захворванняў. Трэба памятаць, што чым далей ад Масквы, тым больш расійская «глыбінка» фармалізуе сваю залежнасць ад цэнтральнай улады. На практыцы, уладу над чалавечымі розумамі пераймаюць прыроджаны ім анархізм і эгаістычныя інстынкты: прагнасць, пагарда да жыцця і бяздушнае стаўленне да прыродных рэсурсаў. Як памятаем, Сталін выдаў рускаму індывідуалізму татальную вайну, забіваючы непакорлівых мільёнамі. Ён таксама сфармуляваў дактрыну, згодна з якой процівагай цэнтрабежных сіл, якія пагражаюць адзінству дзяржавы, з’яўляецца пастаянны экспансіянізм навонкі. Здаецца, што Пуцін абтрос забытую дактрыну і выскаліўся воўчымі зубамі. Пакінем тут яго аскому на Прыднястроўе і Малдову, Літву, Латвію і Эстонію. Гэта ўсяго толькі закускі да асноўных страў. Гэтак жа, як Беларусь, хоць у яго да яе булімічныя адносіны — пажырае яе і адразу вырыгвае як пазбаўлены калорый агурок. Таму што на самой справе, што яму марнаваць энергію на страваванне дзесяцімільённай дзяржавы даведзенай да эканамічнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF