Ніва № 15 (3022), 13 красавіка 2014 г.

Без паняцця

Віктар САЗОНАЎ

— Што вы можаце распавесці? — пытае суддзя ў міліцыянера, які праяўляе сябе ў гэты дзень у розных іпастасях — ён жа і супрацоўнік міліцыі, ён жа і пратаколы пра правапарушэнне складаў, ён жа выкліканы ў суд і ў якасці сведкі... Але на судовым працэсе ў сённяшняй Беларусі, гэта не толькі законна, але ўжо за столькі год стала абсалютна натуральным. І нікога не бянтэжыць, што гэты чалавек як сведка ў вочы не бачыў факту парушэння, як складальнік пратакола не мае аніводнага сведкі, які гэта бачыў, а як да міліцыянера да яго ніхто не звяртаўся па дапамогу, ніхто не скардзіўся пра парушэнне і ніхто не выклікаў.

— У гэты дзень было свята, Дзень Волі, — тлумачыць сведка. — А паколькі я быў на службе, то мусіў праманіторыць некаторыя сайты. Бо мы мелі ўсе падставы меркаваць, што і ў Гародні такое вялікае свята людзі будуць неяк адзначаць.

І гэтыя словы ні ў каго не выклікаюць здзіўлення. Нават не шакуе сама абсурднасць сітуацыі, калі супрацоўнікі беларускай жа міліцыі сядзяць на адмысловых сайтах і вышукваюць як беларусы будуць святкаваць свята беларускай жа незалежнасці. Хай сабе не афіцыйнае свята на сёння, але ж беларускае.

— На сайтах мы ўбачылі фотаздымкі людзей з беларускім і ўкраінскім сцягамі, — працягвае сведка. — Таму мы іх выклікалі ў аддзел і склалі пратаколы за несанкцыянаваныя пікеты.

— Мы ў нашае вялікае свята выйшлі да памятных мясцін напрамую ці ўскосна звязаных з ідэямі Беларускай Народнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF