Ніва № 15 (3022), 13 красавіка 2014 г.

На хвалях Радыё Рацыя

Уршуля ШУБЗДА

Трансгранічнае Радыё Рацыя, якое вяшчае з Беластока, ужо ад года працуе пад кіраўніцтвам новага праграмнага дырэктара. Як змяняецца беларуская радыёстанцыя? Чым прываблівае слухачоў? З адным з найбольш вопытных беларускіх радыёжурналістаў, цяперашнім праграмным дырэктарам Радыё Рацыя Юркам Ляшчынскім размаўляе Уршуля Шубзда.

— 25-гадовы вопыт у радыёжурналістыцы. Помніце свае пачаткі на гэтай ніве?

— У 1988 годзе я ўжо супрацоўнічаў з Ватыканскім радыё. Хачу сказаць, што гэта была мая першая, найбольш любімая станцыя. У Італію мы паехалі супольна з маім сябрам Міколам Ваўранюком. Падрэ Раберта, кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё дапамог аформіць нам працу. Як можна было легальна аформіць працу для людзей, якія нелегальна прабывалі за мяжою, не ведаю. Усё ж такі кс. Роберт Тамушанскі гэтае зрабіў (смех). Увогуле я там пераканаўся, што католікі гэта не толькі палякі, як прывыклі мы думаць на Падляшшы, але і беларусы, і, як па ўсім свеце, так і ў Італіі талерантныя, а да чужых ставяцца добра, а нават з большым зацікаўленнем. Людзі, якія з намі там працавалі, зашчапілі ў нас такую цікавасць да журналістыкі, да радыё. Год пазней я выехаў у Мюнхен з думкай застацца ў „вольным свеце”. Аднак гэта не была такая простая справа. Трапіў у гэтак званы лагер для эмігрантаў і чакаў месяцамі, каб аформіць легальную пабыўку. Пасля перамен у Польшчы ў Мюнхене мясцовых беларусаў наведаў прафесар Антон (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF