Ніва № 14 (3021), 6 красавіка 2014 г.

Беларускі дух над Кузніцай

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ў незвычайнай рок-металёвай аранжыроўцы і выкананні міхалоўскай групы «Dead Insemination», канцэрт легендарнага ўжо гурту «Людзі на балоце» з Гродна і гродзенскага праваабаронцы і журналіста, тут у ролі барда, Уладзіміра Хільмановіча ды Калакольчыка, то-бок, Янкі Карповіча з Гарадка з хлопцамі з «Dead Insemination» у розных музычных ролях — вось гэта толькі некаторыя з атракцыёнаў, якія склаліся на амаль пяцігадзіннае святкаванне Дня Волі ў Кузніцы-Беластоцкай. Сарганізаваны тут былі ўпершыню — ва ўрачыстай і кранальнай, але і нязмушанай і камернай атмасферы. Над святкаваннем лунаў дух народжанага ў Кузніцы прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Варонкі.

Ініцыятарам святкавання Дня Волі ў гэтым памежным мястэчку было Згуртаванне па захаванні культурнай спадчыны Сакольшчыны «Sakolszczyna» і яго старшыня Андрэй Гарбуз, але, перш за ўсё, звязаная са Згуртаваннем Уршуля Шубзда, маладая журналістка Радыё Рацыя і „Нівы”.

Андрэй Гарбуз:

— На вэб-старонцы isokolka.eu была заяўка, што будзе гэтае свята. І зараз паявіліся каменты: а нашто з Кузніцы рабіць якоесь беларускае асяроддзе, калі тут польскія патрыёты былі ад заўсёды? Я не ведаю, ці ў самой Кузніцы ёсць яшчэ прозвішчы Варонка, але непадалёк па вёсках, едучы на Сідру, ёсць іх нават нямала. Цікава, калі знойдзецца якаясь сям’я прэм’ера? Можа быць, нехта нешта ведае, але як дасюль не прызнаецца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF