Ніва № 14 (3021), 6 красавіка 2014 г.

Ксёндз Ежы Стэцкевіч

Андрэй ГАЎРЫЛЮК

У лютым у Асяродку навуковых даследаванняў імя Войцеха Кентшынскага ў Ольштыне адбылося спатканне з ксяндзом Ежы Стэцкевічам з Калінінграда.

Ксёндз Ежы Стэцкевіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1954 года ў Гродне. Два гады пазней ягоная сям’я пераехала ў Польшчу, у Шчэцінскае ваяводства. Пасля матуры паступіў ён у Духоўную семінарыю Гожаўскай дыяцэзіі ў Парадыжы. Пасля перайшоў у Духоўную семінарыю ў Шчэцін, якую завяршыў у 1981 годзе. Штудзіраваў таксама ў Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Служыў вікарыем у Дэмбне-Любушскім і Навагардзе, працаваў у Дыяцэзіяльным выдавецтве ў Камені-Паморскім. З 1991 года служыць пастырам католікам Калінінградскай акругі. Супрацоўнічае таксама з філіяй маскоўскай Каталіцкай калегіі імя Фамы Аквінскага ў Калінінградзе ды кіруе мясцовым аддзелам Карытас-Захад.

— У Калінінградскай акрузе, — сказаў мне ксёндз Ежы, — зараз служыць трох ксяндзоў; апрача мяне яшчэ кс. Станіслаў Горгал у Мамонаве і кс. Чэслаў Козел у Чарняхоўску. Ёсць і дзве манашкі. Я трапіў сюды, бо стараўся на службу ў Гродна, але архіпастыр накіраваў мяне ў Калінінгад. Гэта месца, у цэнтры Еўропы, адпаведнае для культу святога Войцеха-Адальберта. Калегія імя Фамы Аквінскага адукуе нашых будучых святароў; зараз займаецца ў ёй каля васьмідзесяці асоб. Шмат часу займае мне харытатыўная дзейнасць. Вядзем сталовую для найбяднейшых, раздаем вопратку, вядзем стаматалагічную амбулаторыю для калекіх дзяцей. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF