Ніва № 14 (3021), 6 красавіка 2014 г.

Пра жахлівае мінулае ў крынскай бібліятэцы

Іаанна ЧАБАН

Складаную пасляваенную гісторыю Беластоцкага ваяводства разглядалі ўдзельнікі сакавіцкай вечарыны ў публічнай бібліятэцы ў Крынках. Перыяд трансфармацыі заўсёды вельмі цяжкі і балючы ці гэта ў палітычным, ці асабістым плане. Жахліва, калі на брата падымае руку брат. Так было семдзесят гадоў таму, але таксама ёсць і цяпер, у меншым ці ў большым маштабе. І самае страшнае, што распаўсюджанне такой тэмы ў грамадстве не з’яўляецца гарантам захавання стабільнасці ці бяспекі ў будучыні.

Арганізатарка спаткання дырэктарка бібліятэкі Люцына Юркевіч упэўненая, што трэба памятаць і прабачаць. Для яе сустрэча была таксама асаблівым ушанаваннем Дня выклятых жаўнераў, які адзначаецца 1 сакавіка.

«Праз гады акаўцаў называлі бандытамі, але ж яны таксама змагаліся за Польшчу, за сваю Польшчу, — заявіла дырэктарка бібліятэкі. — Іх збройная дзейнасць праходзіла ў 1943-1963 гадах. Менавіта ў кастрычніку 1963 г. на Любліншчыне загінуў апошні жаўнер падполля Юзэф Франчак «Лялюсь». З атрадамі СБ змагаўся ён і ў падсакольскіх Краснянах. На сакольскім могільніку адрамантавалі ўжо магілы яго жаўнераў, забітых у сутычцы». Люцына Юркевіч заклікала прысутных да ўсебаковай праверкі змагароў за краіну. Перасцерагла таксама перад усякімі абагульненнямі і стыгматызацыяй кожнай з ваюючых старон.

Верныя чытачы заўсёды цікавяцца і падтрымліваюць ініцыятывы дырэктаркі бібліятэкі. У гэты раз справай пацікавіліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF