Ніва № 14 (3021), 6 красавіка 2014 г.

Дыскусія на «Дзяды»

(лук)

Тыдзень таму пісалі мы аб беларускамоўным спектаклі „Дзядоў”, прадстаўленых у беластоцкім Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі мінскім незалежным тэатрам „Ч”. Быў ён таксама інаўгурацыяй на Падляшшы адзначання сёлетняга Дня Волі. Галоўнымі панелістамі былі: дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Анатоль Вап, гісторык прафесар Алег Латышонак, рэжысёр Рамуне Кудзманайтэ, рэжысёр і прадзюсар Андрэй Чорны, крытык Тадэвуш Корнась, рэжысёр Крыстына Майснер, доктар Катажына Савіцкая-Мяжынская з Інстытута польскай філалогіі Універсітэта ў Беластоку .Вядучы — журналіст «Нівы», рэжысёр, тэатразнавец Мацей Халадоўскі. Публікуем самыя цікавыя тэматычна вытрымкі з размовы пасля спектакля.

Мацей Халадоўскі: — Паказ спектакля «Дзяды» незалежнага тэатра «Ч» заўдзячваем дырэктарцы беластоцкага Драмтэатра імя Аляксандра Вянгеркі Агнешцы Карыткоўскай-Мазур, якая шырока разгарнула супрацоўніцтва ў галіне тэатра паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама беларушчынай «тутэйшай», прыгадаем спачатку «Czarnobyl Last minute» ці славутую ўжо «Антыгону». «Дзяды», якія мы паглядзелі, мелі прэм’еру ў красавіку мінулага года. Гэта была ў прынцыпе першая прэм’ера ў Беларусі (не лічыўшы спектакля «Дзядоў» Лялечнага тэатра ў Мінску, якая мела месца ў лістападзе 2012 г.). Адна з беларускіх крытычак назвала яе «першай прэм’ерай беларускамоўных «Дзядоў» і найбольшай у сувязі з гэтым падзеяй на беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF