Ніва № 14 (3021), 6 красавіка 2014 г.

Дзень Волі ў нашых школах

Аляксей МАРОЗ

У белліцэях і белгімназіях у Бельску і Гайнаўцы па-свойму святкуюць Дзень Волі. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім традыцыяй сталі ўрачыстыя лінейкі, прымеркаваныя да свята. Штогод рыхтуюцца там мастацкія слоўна-музычныя выступленні і гістарычныя матэрыялы аб Беларускай Народнай Рэспубліцы. У Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім апошнімі гадамі 25 Сакавіка адзначаецца паводле сваёй схемы. Аднак кожны год мяняюцца вучні ў паасобных класах і таму штогод іншыя першакласнікі ўдзельнічаюць у «Беларускім турніры», іншыя другакласнікі рыхтуюць нацыянальныя стравы, іншыя трэцякласнікі спатыкаюцца з пісьменнікамі, гісторыкамі, журналістамі і дзеячамі культуры. Вучні і настаўнікі згаданых школ удзельнічаюць у цэнтральных святкаваннях Дня Волі ў Беластоку.

У Гайнаўцы

У белліцэі і белгімназіі над уваходам у актавую залу вісіць бел-чырвона-белы сцяг, які 24 і 25 сакавіка вітаў вучняў, прыбыўшых на святкаванні Дня Волі. У гэтай жа зале пастаянна вісіць герб «Пагоня», а да святкавання ў актавай зале залунаў бел-чырвона-белы сцяг і была выканана адмысловая дэкарацыя з беларускай нацыянальнай сімволікай. Урачыстую атмасферу ўзмацнялі патрыятычныя песні і дэкламацыя такіх жа вершаў. Гайнаўскія белгімназісты наладзілі ўрачыстую лінейку не 25 сакавіка, а напярэдадні. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF