Ніва № 14 (3021), 6 красавіка 2014 г.

Сцеражыцеся драконаў

Міраслаў ГРЫКА

Чамусьці ніхто раней не заўважаў сімптомаў захворвання, якое турбуе Украіну. А нават калі і заўважыў, то ён не імкнуўся даць эфектыўныя прэпараты. Ранейшы асацыяцыйны праект Украіны з ЕС быў параўнальны з плацэба — малавартым пры такім стане глыбокага расстрою дзяржавы і ўсяго грамадства. Праўда, што ўкраінская хвароба развінулася ў час зладзейскіх урадаў Януковіча і яго дэмаралізаванай клікі. Сёння, аднак, мы ведаем, хто тузаў за нітачкі гэтых заражаных эгаізмам і здрадай марыянетак. Пуцінская Расія, аслабляючы натуральны ахоўны бар’ер украінскай дзяржавы, заражваючы ўлады агентурнымі вірусамі, разбэшчваючы палітычныя і фінансавыя эліты, абуджаючы мясцовыя сепаратызмы, мела ўжо даўно рэалізаваны, далёка ідучы план поўнай залежнасці ад сябе Украіны. Магчыма, майданавая рэвалюцыя разбурыла гэтую кратовую стратэгію. Бо ж не, пэўна, палітыкі ЕС або ўкраінская парламенцкая апазіцыя. Як гэта ні парадаксальна, страта Крыма можа ўмацаваць ідэю дэмакратыі ва Украіне. Не даю, аднак, галавы, ці пуцінская авантура закончыцца акалечаннем самой дзяржавы. Хоць ідэя дэмакратыі трывала звязвае Украіну з Еўропай, чым з антыдэмакратычнай Расіяй, аднак пуцінскі крот (ці, мабыць, цмок?) не перастае яе падгрызаць. Гаворачы без хітрыкаў: калі ідэя дэмакратыі ва Украіне не атрымаецца, дык поўную катастрофу пацерпіць ідэя дэмакратычнай і аб’яднанай Еўропы. Перамогуць хаос і нацыянальныя эгаізмы, мабыць, таксама рэлігійныя.

А як іх лёгка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF