Ніва № 14 (3021), 6 красавіка 2014 г.

На хісткай мяжы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Куба, Паўночная Карэя, Нікарагуа, Сірыя, Венесуэла, Балівія, Арменія, Судан, Зімбабвэ, ну і канешне Расея. Вось кампанія адыёзных дзяржаў з надзвычай сумнеўнай рэпутацыяй, у якую трапіла і наша Беларусь, прагаласаваўшы на Генеральнай Асамблеі ААН фактычна супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Кампанія, якая робіць ганьбу нашай Беларусі і яе народу з больш чым тысячагадовай еўрапейскай гісторыяй. Калі галасавалася рэзалюцыя па крымскім пытанні, Масква не дазволіла свайму васалу нават устрымацца, як зрабілі гэта некалькі дзесяткаў іншых, залежных ад расейскай палітыкі і эканомікі дзяржаў. Так Беларусі яскрава паказалі яе месца ў палітычных раскладах. І што б ні казаў кіраўнік дзяржавы РБ, як бы не імкнуўся дэманстраваць свой нейтралітэт у дачыненні да расейска-ўкраінскіх закалотаў, сапраўдная сутнасць выкрываецца менавіта вось такімі галасаваннямі ў міжнародных структурах. І хоць рэзалюцыі гэтыя мала ўплываюць на нешта практычна, але ж яскрава паказваюць наша месца і нашу эфемерную незалежнасць. Сапраўды, што ж асталося ад нашага суверэнітэту? Назва Рэспубліка Беларусь — дык усходнія суседзі па-сутнасці яе так і не прызналі, называючы нас па-ранейшаму на савецкі капыл „Белоруссией”. Тытул кіраўніка „прэзідэнт” — дык у той жа расейскай федэрацыі розных прэзідэнтаў не менш дзесятка! Свае грошы і пашпарты — дык іх можна вывесці з абарачэння і памяняць нібы фанцікі, як паказвае досвед Крыма, за нейкі месяц. Усё, больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF