Ніва № 14 (3021), 6 красавіка 2014 г.

Беластоцкі Дзень Волі 2014

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У многіх гарадах Польшчы ад Варшавы па Катавіцы і Шчэцін святкавалі ў гэтым годзе Дзень Волі, то-бок, 96 гадавіну стварэння першай незалежнай беларускай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі. У Беластоку святкаванне адбылося ў поўным з берагамі клубе «Змена клімату». З канцэртам выступіў папулярны бард Зміцер (Тодар) Вайцюшкевіч. Беларуская моладзь ужо пры ўваходзе прышпіляла ўдзельнікам бел-чырвона-белыя катыльёны. Многія з прыбыўшых прыйшлі на свята са сваімі маленькімі дзецьмі — будучыняй беларушчыны Беласточчыны.

Сёлета святкаванне Дня Волі ў Беластоку арганізавалі сумесна: Беларускі саюз у Польшчы, «Ніва», Радыё Рацыя, Асацыяцыя AБ-БА, Беларускае гістарычнае таварыства і Беларускае аб’яднанне студэнтаў. У гэтым годзе святкавалі ў Беластоку практычна некалькі дзён. У рамках Дня Волі драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі арганізаваў паказ беларускамоўных «Дзядоў» мінскага незалежнага тэатра «Ч», адслужылі малебен за Беларусь у царкве Агія Сафія і правялі сустрэчу ў «Склепе з культурай» Згуртавання АББА з Віктарам Шведам, у час якой быў паказаны фільм Радка Дамброўскага, прысвечаны гэтаму паэту.

Звычайна ў час беластоцкіх урачыстасцей 25 сакавіка, на зважай заспявалі гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», а скончылі афіцыйную частку гімнам «Магутны Божа». Вядучы сустрэчу Юрка Ляшчынскі, выдатны радыёжурналіст, праграмны рэдактар Радыё Рацыя прачытаў зварот Івонкі Сурвілы, пражываючай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF