Ніва № 13 (3020), 30 сакавіка 2014 г.

Глабальная і дзікая вёска

Ганна КАНДРАЦЮК

Прыпушчанская глыбінка прывітала мяне вібрацыяй. Здавалася, паветра дрыжыць ад радаснага спеву жаўрукоў. Па-над падмоклымі лугамі ўзляталі кнігаўкі. Іх пранізлівы крык усё ж такі кампанаваўся з салодкім канцэртам жаўрукоў. Птушыны канцэрт час ад часу зрываўся і расплываўся ў бронзавых танацыях-адценнях свежаабсеяных палёў, каб успыхнуць раптоўна і нечакана ды зноў расплысціся ў прасторы.

Мая бедная галоўка, дзень і ноч уваткнёная ў экран камп’ютара, зараз ачышчалася ад механічнай энергіі і ўсякай немачы. Вясковы беларус — зжыты з прыродай. Там яго душа і космас, туды ідзе па ратунак. Мяне здзівіла прысутнасць двух матацыклістаў, якія з’явіліся на палявой дарозе, і са свістам паімчалі ў бок галоўнай шашы. Выглядалі як пасланцы з глабальнай цывілізацыі. Апранутыя ад галавы па пяткі ў гумаваныя касцюмы аранжава-чорнага колеру, напаміналі майскіх жукоў. На добрую справу яны маглі б прыехаць з Бруселя або з Гайнаўкі. Свет матацыклістаў зраўнаваўся, кожны хто зафундуе сабе такую цацку, можа адчуць сябе глабальным грамадзянінам....

Аж пацяплела на душы, калі ў Н. убачыла дзядзьку ў забалочаных фільцах-гумоўцах.

* * *

— Што ў вас новага чуваць? — пытаю ў Н.

— Бусел прыляцеў, — чую ў адказ, — пакуль, адзін. Ці прыляціць яшчэ „да пары”? Паглядзім! Можа дзе адстрэляць яго ў той паганай Лівіі? Як жа так, каб у бусла страляць! Гэта ж чалавечая птушка. Святая птушка. У нас адзін такі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF