Ніва № 13 (3020), 30 сакавіка 2014 г.

„Беларусь. Любоў і маразм” прэзентаваная ў Познані

Уршуля ШУБЗДА

„Наш горад прыцягвае людзей амбіцыйных, смелых, гатовых да новых выклікаў”, — сказаў пра Познань адзін з удзельнікаў сустрэчы, на якой прэзентаваная была кніжка Ганны Кандрацюк-Свярубскай „Беларусь. Любоў і маразм”. Такіх асаблівасцей не магло не хапаць аўтарцы таму, што сабраныя на спатканні ў вялікай ступені студэнты Беларусь, якой не ведалі, пачалі пазнаваць вачыма Ганны Кандрацюк. З аднаго боку гэта арыгінальны (не палітычны) спосаб гледжання, які набліжае культуру, сацыяльную сітуацыю і жыццё жыхароў беларускай правінцыі. З другога, некаторыя з асцярожнасцю падыходзяць да цыкла рэпартажаў, напісаных амаль дзесяць гадоў таму, як да тых, якія не ахопліваюць карысных змен на Беларусі здзейсненых на працягу апошніх гадоў.

13 сакавіка ў клубе „Мамалыга” ў Познані прайшла ўжо чарговая па Беластоку і Варшаве прэзентацыя кніжкі „Беларусь. Любоў і маразм”. Сустрэчу сарганізаваў сайт „EastWest” супольна з навуковым колам Усходняга інстытута Універсітэта імя Адама Міцкевіча. Заснавальнік партала Пятро Алексы, адзначыў, што сайт паўстаў дзеля таго, каб набліжаць польскаму грамадству нашых суседзяў з Усходняй Еўропы: „Мы не з’яўляемся яшчэ адным парталам, які аналізуе палітычную сітуацыю ва Усходняй Еўропе. Наша мэта заключаецца ў тым, каб польскі чытач лепш пазнаў суседзяў з Усходу. Ідзе пра максімальнае набліжэнне гэтай рэальнасці. Таму кніжка Ганны Кандрацюк-Свярубскай для мяне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF