Ніва № 13 (3020), 30 сакавіка 2014 г.

Словам па сэрцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

19 сакавіка ў беластоцкай Падляшскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да выпуску новай кнігі „Смыком па сэрцы”. Кнігі-анталогіі твораў згаслага ў 1985 годзе, у пяцідзесяцігадовым узросце, беластоцка-беларускага літаратара Юркі Геніюша. Мадэраваў сустрэчу Яраслаў Іванюк, загадчык беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org, якая прыняла гонар выдаць гэтую каштоўную ў нашым культурным абшары кнігу.

— Натхняльнікам паўстання гэтай кнігі, — сказаў вядучы, — была жонка Юркі Геніюша, Валянціна, якая цягам шматлікіх гадоў збірала ўсю публікаваную творчасць ейнага мужа. Ідэя гэтая, мабыць, узнікла раней, а мы даведаліся пра яе пры нагодзе выпуску кніг успамінаў Юркавай мамы Ларысы Геніюш — вядомай беларускай паэтэсы. І тады нам стала вядома пра сабраныя спадарыняй Валянцінай фонды. І мы рашылі, што яны вартыя выдання, бо мінула амаль трыццаць гадоў са смерці Юркі Геніюша і з таго часу ягоныя творы не абнаўляліся ў грамадскай памяці. Пры ягоным жыцці таксама нямнога было выдадзена. Даўно выйшлі кнігі „З маёй званіцы” ды „Маці і сын” ды невялікі зборнічак перакладаў ягоных твораў на польскую мову аўтарства Яна Леанчука. Быў яшчэ супольны зборнік некалькіх ягоных і Сакрата Яновіча сцэнічных твораў. Спадзяемся, што новая кніга зацікавіць прыхільнікаў беларускага слова на Беласточчыне і ў Беларусі.

— Мой тата, — сказаў Міхал Геніюш, Юркаў сын, — быў перад усім лекарам, педыятрам, а пісаў пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF