Ніва № 13 (3020), 30 сакавіка 2014 г.

Едзем са смакам

Міра ЛУКША

Едзем у Брусель, сталіцу Еўропы. Не хутка — на самалёце, з Варшавы (дзве гадзіны палёту), а амаль суткі дабіраемся на бусіку. «Усё Падляшша сядзіць у Бруселі!» — мяркую, марудна аглядаючы рэкламы транспартных фірм, што вязуць на Захад пасажыраў, тавары і перадачы-пакункі, пад дакладны адрас. Марудна, бо ўжо Лідка Маліноўская даўно перагледзела ўсе фірмы і выбрала адну, што зранку ў чацвер забярэ мяне спачатку ў Беластоку, з пад блёка па вуліцы Вясёлай, а пасля яе — з Бельска, з пад дома па вуліцы Уладзіслава Гамулкі, таварыша Веслава (старажытны Бельск-Падляшскі ў Еўропу ідзе па-свойму і ўшаноўвае каго хоча, незалежна ад афарбоўкі). А выбраць можна перавозчыкаў якіх хочаш — і з Браньска, і са Страблі... Забраўшы мяне ў салон з выгоднымі крэсламі, а мой рукзак укінуўшы паміж вялікія кардонкі і мяхі, бусік заязджае яшчэ па пачкі-перадачы і на мясны завод, адкуль бярэ ў Брусель у польскую краму мясныя вырабы. Шафёр прытым бесперапынна звоніць да калег-падрадчыкаў, якія не былі ў парадку з дачапным эвакуатарам (лявэтай) для машыны, які вярнуўся з замежжа вельмі брудны і з парванай гумай на парозе. Сам бусік — мала большы за той эвакуатар, які вязе на сабе машыну, што мяне вельмі здзівіла пры вяртанні праз пару дзён, калі іншыя хлопцы, з Браньска, везлі мяне з маладой дзяўчынай як адзіных пасажырак (зараблялі на чымсьці іншым?). У гэты раз здзівіла Лідзію тое, што нас выбраны ёю перавозчык «перапрадаў» калегу. А шафёр закіпеў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF