Ніва № 13 (3020), 30 сакавіка 2014 г.

Следам Адама Сталоны-Дабжанскага

Іаанны ЧАБАН

Майстар пэндзля Адам Сталоны-Дабжанскі — пустэльнік, паклоннік народнай традыцыі, сын Усходу і Захаду. Нарадзіўся ў 1904 годзе на Чарнігаўшчыне, што на ўсход ад Кіева. Першыя цудоўныя гады жыцця правёў пад крыламі клапатлівых бацькоў. Бацька мастака — нашчадак польскага рыцарскага роду, працаваў суддзём. Маці сцерагла сямейны ачаг паводле стараверскай, старарускай традыцыі. Будучы дзевятнаццацігадовым хлопцам, разам з сям’ёю перасяліўся ў Польшчу. Год пазней намаляваў цыкл знакамітых партрэтаў, якімі прадказаў нараджэнне вялікага, мастацкага таленту. Далей пайшлі вучоба і праца ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў ды прыгода з містыкай і сакральным мастацтвам на ўсё жыццё. У гэтай прыгодзе падтрымлівалі яго мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Васілій ды папа Ян Павел ІІ. Спадчына вялікага мастака зберагаецца, між іншым, на Падляшшы. У царкве св. Мікалая ў Міхалове знаходзіцца адмысловая паліхромія, створаная мастаком у 1954-1955 гадах.

Менавіта міхалоўскай паліхроміі прысвечана была адна з сустрэч у тамтэйшай Майстэрні фільма, гуку і фатаграфіі (МФГіФ), якой кіруе Тамаш Вісьнеўскі. У поўнай зале ў ліку зацікаўленых тэмай апынуліся, між іншым, прадстаўнікі мясцовых улад і праваслаўнае святарства. Прыбыў таксама кансерватар помнікаў даўніны Антоні Аляксіцкі.

Гаспадар майстэрні Тамаш Вісьнеўскі распачаў сустрэчу словамі «Чужое хваліце, свайго не ведаеце». Дзесяцігоддзі цэнзуры, рэпрэсій, спробы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF