Ніва № 13 (3020), 30 сакавіка 2014 г.

Конкурс гімназістаў

Аляксей МАРОЗ

Ад часу рэформы сістэмы асветы ў Польшчы і стварэння ў яе выніку гімназій у верасні гэтага года міне пятнаццаць гадоў. За гэты час на Беласточчыне паменшала колькасць навучэнцаў беларускай мовы ў гімназічным узросце, у вялікай ступені з за дэмаграфічнага рэгрэсу, асабліва на вёсках. Аднак частка бацькоў не пасылае дзяцей у гімназічным узросце на ўрокі беларускай мовы. У гэтым плане стварэнне гімназій мела адмоўнае ўздзеянне на стан навучання роднай мове дзетак з ліку нацыянальных меншасцей.

Нашы настаўнікі радуюцца, калі на занятках беларускай мовы вучні праяўляюць актыўнасць, прымаюць удзел у прадметных, дэкламатарскіх, вакальных конкурсах на беларускай мове. Удзел у Прадметным конкурсе па беларускай мове для гімназістаў гэта прэстыж і прывілеі. У 2013-2014 школьным годзе да школьных элімінацый конкурсу прыступілі каля 120 гімназістаў, з ліку якіх да ваяводскіх элімінацый, якія 18 сакавіка адбыліся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, прыступілі 18 гімназістаў.

Аднак так як і ў выпадку прадметнага конкурсу для вучняў падставовых школ, колькасць званняў лаўрэата ваяводскіх элімінацыяў была абмежавана да 5% ад агульнага ліку ўсіх удзельнікаў школьных элімінацый што састаўляе 6 асоб. Аднак, згодна з правіламі, можна павялічыць лік лаўрэатаў, калі б на шостай пазіцыі больш асоб набрала столькі ж сама балаў. І так сталася на ваяводскіх элімінацых гімназічнага конкурсу па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF