Ніва № 13 (3020), 30 сакавіка 2014 г.

Сакі, Залешаны і Старыя Пухалы ў фільмах Юрыя Каліны

Аляксей МАРОЗ

Юры Каліна — рэжысёр дакументальных фільмаў і публіцыст беластоцкага аддзялення Польскага тэлебачання, кіраўнік філіяла рэдакцыі Тэлебачання «Белсат». Яго самы папулярны ў нас фільм — «Архімандрыт», пра архімандрыта Гаўрыіла, былога настаяцеля Супрасльскага манастыра і заснаванне ім скіта на паўвостраве Кудак у Нарваўскай гміне. Менавіта за гэты фільм рэжысёр атрымаў шмат узнагарод на міжнародных фестывалях дакументальнага кіно.

16 сакавіка ў Гайнаўскім доме культуры адбылася прэзентацыя дакументальных стужак Юрыя Каліны «Сакі святога Дзмітрыя» і «Як і мы даруем». Галоўным арганізатарам сустрэчы было гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія. Першы фільм паказвае пачатковы перыяд дзейнасці манаскага дома ў Саках, які пасля пераўтварыўся ў Мужчынскі праваслаўны манастыр. У гэтым фільме і ў другой стужцы паказаны злачынствы, здзейсненыя атрадам Рамуальда Райса «Бурага» на Падляшшы ў 1946 годзе і гэта стала тэмай дыскусіі пасля прэзентацыі стужак. Вёў яе Тамаш Суліма са Студзіводскага музея, які прааналізаваў дзейнасць атрада «Бурага» на нашай тэрыторыі. У канцэртнай зале ГДК сярод публікі былі, між іншым, сямейнікі пацярпеўшых ад атрада Рамуальда Райса. Сабраных прывітаў старшыня гайнаўскага аддзялення брацтва Адам Чурак. На спатканні прысутны быў духоўны апякун брацтва айцец Марк Юрчук са Свята-Троіцкага прыхода.

Калі іераманахі Варсанофій і Пётр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF