Ніва № 13 (3020), 30 сакавіка 2014 г.

Падлік кучаў

Міраслаў ГРЫКА

У Польшчы жыве няшмат рускіх, хоць падчас Каляд у зімовай сталіцы Польшчы Закапанэ часцей можна пачуць заспеўную лаянку пра вашу маць, чым яе польскі эквівалент. Там тады так цесна, што лёгка наступіць каму-небудзь на мазоль. Аднак, не дай Бог, каб ахвяра выгукнула рускагучны крык болю... Страцім Закапанэ, вашу маць! Так, як украінцы Крым. Што, гэта немагчыма? Некалькі гадоў таму Расія пакінула за сабой права ўмешвацца ва ўнутраныя справы дзяржаў, у якіх жывуць этнічныя рускія і рускамоўныя. Гэтая нахабная дактрына, няяўная да гэтага часу як зімовы сон шалёнага крата, раптам з’явілася ва Украіне. Коратка кажучы, дала там ведаць пра сябе, выкаціўшы вялікую кучу. Кучу турбот і няшчасцяў. Аднак не пра кучу гаворка — яе можна засыпаць, а пра крата. Ніхто не ведае, дзе ён у сонным відзе накоціць наступную кучу, бо што яе награбе, дык дакладна вядома. Загваздка ў тым, што краты агулам, а асабліва той пуцінскі, знаходзяцца пад строгай аховай. Той першы нават пад абаронай расійскага арсенала, ядзернага. Такім чынам, нельга забіць крата, можа толькі спрабаваць яго запалохаць, каб вярнуўся ў сваю нару. Аднак, тупатанне ці праклёны не робяць на ім уражання. Застаецца адзіны спосаб — дыпламатычных перамоў. Але, як запісаў у «Лапідарыях» Рышард Капусцінскі, спасылаючыся на французскага філосафа і матэматыка з паловы дзевятнаццатага стагоддзя, Антуана Курно: „мастацтва (...) правядзення перамоў, гэта часта проста перанос цяжкасцей. Ёсць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF