Ніва № 13 (3020), 30 сакавіка 2014 г.

Размова перад выбарамі

Віктар САЗОНАЎ

— Здароў сусед, — прывітаўся са мной знаёмы. — Куды так рана? Няўжо на выбары?

— Не зусім так, але так, — вяла адрэагаваў я. — Я назіраннем займаюся. А ты ўжо схадзіў? — спытаўся я больш з ветлівасці, чым каб атрымаць адказ.

— Не. І ўжо даўно не хаджу, — буркнуў ён неяк незадаволена ці то маім дурным пытаннем, ці то самой з’явай.

— А чаму? — зацікавіўся я, і мая нявыспаная млявасць і лянота пачала разветрывацца. Журналіста заўсёды цікавяць падобныя заявы. Ну і чалавека, у спіс інтарэсаў якога ўваходзіць палітычная сітуацыя, таксама. Зразумела што і праваабаронцу не ўсё адно які будзе адказ. Ну а назіральніку за выбарчым працэсам дык гэта нават у абавязкі ўваходзіць.

— Чаму, чаму, — усміхнуўся ён. — Ты што вальтануты, што дэбільныя пытанні задаеш? Гэта ў тых хто ідзе, трэба пытаць чаму, а не ў мяне.

— Ну і чаму яны ідуць?

— Ды кожны па-свойму. Цешчу маю дык хлебам не кармі, а дай прагаласаваць. Характар такі. Яна так разумее свой грамадзянскі абавязак — улада сказала, народ кінуўся выконваць. Яна ўпэўненая на ўсе сто, што ўлада добра ведае, што яна прылятае на выбарчы ўчастак першай, яшчэ да пачатку папярэдняга галасавання, і абавязкова за гэта некалі яе пахваляць. Яна не чакае нейкіх карысных дывідэндаў. Проста, каб заўважылі. Характар лакейскі. А цесць паўзе з ёй, бо ўсё жыццё толькі і рабіў, што слухаў іншых. І кіраўніцтва, і жонку... Можаш праверыць сам. Падыдзі да яго і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF