Ніва № 13 (3020), 30 сакавіка 2014 г.

«Дзяды» з беларускай душой

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Цёмна, людзі, глуха, людзі, штосьці будзе, штосьці будзе!» — услухоўваліся гледачы таксама і ў гэты, хутчэй за ўсё, вядомы Міцкевічаў тэкст з дзядоўскага абраду і шырокія вытрымкі з Вялікай імправізацыі, і на канец у шматхвіліннай авацыі стоячы ў падзяцы за спектакль «Дзяды. Вялікая імправізацыя», паказаны 20 сакавіка ў беластоцкім Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі. Прадставіў яго мінскі незалежны тэатр «Ч», які ў мінулым годзе інаўгураваў ім сваю дзейнасць. У Беластоку спектакль быў таксама пачаткам святкавання сёлетняга Дня Волі.

Пасля таго, як паднялася заслона, у гарызонце сцэны з’явіліся ў вачах аўдыторыі падвешаныя ў верхняй частцы іконы (мастак-пастаноўшчык Марыус Яцоўскіс), спадарожнічаючыя падзеям на працягу ўсяго спектакля. Акцёры (дзесяцёра, кожны дзень іграючыя ў розных тэатрах Мінска) увасабляліся ў розных герояў. Увагу гледачоў у першай частцы прадстаўлення асабліва прыцягвала Святлана Анікей у ролях варажбіткі і анёла. Беларуская абраднасць з паганскай містыкай упляліся ў Міцкевічаў тэкст, які набраў характару грамадска-палітычнага маніфеста. Публіка, у асноўным беларусы Беласточчыны, у тым ліку моладзь са школ з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім і ў Гайнаўцы былі згодныя:

— Са сцэны вельмі моцна адчуваўся беларускі дух.

Незадоўга да паказу рэжысёр спектакля Рамуне Кудзманайтэ (Вільня) сказала «Ніве»:

— Рэакцыі аўдыторыі на паказах нашага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF