Ніва № 12 (3019), 23 сакавіка 2014 г.

Прэм’ер з Кузніцы

Тамаш БЛАШЧАК

Беласточчына, Сакольшчына, Бельшчына як часткі беларускай этнаграфічнай прасторы ў 1918 годзе былі абвешчаны часткай незалежнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэтай знакамітай падзеі беларускай гісторыі, на жаль, няма зашмат акцэнтаў, звязаных з нашым рэгіёнам. У пачатку 1918 года землі былой Гродзенскай губерні ад Мінска, дзе вызначаўся лёс беларускай дзяржавы, раздзяляла лінія фронту, якая практычна з 1915 года абмяжоўвала кантакты заходніх частак Беларусі з цэнтральнай і ўсходняй. Значная частка жыхароў-бежанцаў бадзялася па прасторах Расіі. Аднак у стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі вялікую ролю адыграў ураджэнец нашага рэгіёна, мала таго — ён быў яе першым прэм’ер-міністрам, а, згодна з тагачаснай наменклатурай — старшынёй Народнага Сакратарыята Беларусі. Гаворка ідзе пра ўраджэнца мястэчка Кузніца Сакольскага павета Гродзенскай губерні — Язэпа Якаўлевіча Варонку.

Будучы прэм’ер, рэдактар, грамадскі дзеяч, міністр, паэт нарадзіўся 4 красавіка 1891 года (па старым стылі) у праваслаўнай сям’і. На жаль, пра маладосць славутага земляка сёння звестак няшмат, а большасць з іх вядомая толькі з дакументаў, складзеных у пазнейшы час. Адным з такіх дакументаў лічыцца кароткая аўтабіяграфія, складзеная перад літоўскімі ўладамі вясной 1919 года. Паводле ягоных слоў, нарадзіўся ён ва ўніяцкай сям’і, якая здаўна пражывала ў ваколіцах Беластока. Менавіта ў Беластоку скончыў ён рэальную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF