Ніва № 12 (3019), 23 сакавіка 2014 г.

Усе тутэйшыя ў Казанэцкага

Міра ЛУКША

Аўтары ўсіх трох намінаваных да 23 выпуску Літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага кніг (Ян Камінскі «Czas Budzika», Ігнат Карповіч «Ości», Кацярына Дрога «Pokolenia — czas deszczu, czas słońca») падчас сустрэчы некалькі тыдняў таму пры прасоўванні сваіх раманаў заяўлялі, што прэмія імя Казанэцкага асабліва важная для іх, таму што яны ўсе — тутэйшыя.

У гэтым годзе заявак на прэмію за лепшую кнігу 2013 года было 17. У пачатку сакавіка Капітул прэміі ў поўным складзе (Дарыюш Кялчэўскі, Марэк Каханоўскі, Катажына Савіцкая-Мяжынская, жонка паэта Галіна Казанэцкая, Марта Гусьнёўская, Яраслаў Кляйноцкі з Музея літаратуры імя Адама Міцкевіча ў Варшаве, Юстына Сабалеўская) са спісу намінацый рэкамендавалі сваіх кандыдатаў на прэмію і прадставілі сваё меркаванне на разгляд прэзідэнту Беластока. Цырымонія адбылася 7 сакавіка.

Літаратурная прэмія прэзідэнта горада Беластока — за лепшую кнігу года — прысуджаецца аўтарам, якія звязаны з літаратурай Беластока і рэгіёна або тым, хто нарадзіўся тут, пражывае, чыя дзейнасць мае дачыненне да горада і ваяводства, а таксама аўтарам, чые кнігі былі апублікаваны ў Беластоку. Прэмія прысуджаецца аўтарам лепшых кніг усіх жанраў. Выключаны з удзелу анталогіі, даследаванні і навуковыя публікацыі. Прэмія прысуджаецца за кнігі, выдадзеныя ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня каляндарнага года, які папярэднічае ўручэнню ўзнагароды, таксама за кнігі ў электронным выглядзе. Не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF