Ніва № 12 (3019), 23 сакавіка 2014 г.

На хатні розум

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна здарылася мне быць на адным навукова-папулярным мерапрыемстве. Яго ўдзельнікам, апрача папулярна-навуковай стравы, была прадбачана і страва стрававальная. Паміж першай і другой ёсць істотная розніца: колькасць першай у канферэнц-зале непадзельная, затое другая патрабуе дыстрыбуцыі, у прынцыпе больш-менш аднолькавай колькасці на кожны стрававод. Калі ёсць нейкая сарока-варона, што тую кашку дзеліць паводле больш-менш вядучых у нас эгалітарных прынцыпаў, дык кожнаму страваводу нейкія калорыі трапяцца; у папулярнай дзіцячай лічылцы бывае інакш, але гэта гульня, якая рыхтуе малечаў да сур’ёзнага дарослага жыцця. І калі катэрынг даставіць страву ў адным агульным карыце, а баечная сарока-варона адсутнічае, тады наш агульны народ, у тым ліку і папулярна-навуковы, задзейнічае... Можа некаторыя філосафы лічаць чалавека — таго Homo sapiens — істотай адоранай нейкай выключнай духоўнасцю, аднак жыццё кіруецца простымі Дарвінавымі законамі — дапаўшы да карыта той Homo хапае ўсё. Гэты Homo domesticus найчасцей асацыюецца не з папулярна-навуковым народам, але з папулярнымі ў тутэйшасці палітычнымі вярхамі. Добра гэта відаць, калі глянуць на цяперашнія — пакуль што — украінскія Крэсы. Для прыкладу — Крым, але ў любы момант такім прыкладам можа стаць любая іншая тэрыторыя.

У XVI стагоддзі дыпламатычныя адносіны паміж Крымскім ханатам і Масквой ладзіліся з татарскай дамінацыяй. Ва ўзаемных дыпламатычных дакументах тытул хана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF