Ніва № 12 (3019), 23 сакавіка 2014 г.

Вечар паэзіі ў Семяноўцы

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

Вечарам 28 лютага гэтага года ў святліцы ў вялікай вёсцы Семяноўцы (Гайнаўскі павет) весела іграла музыка. Чуваць яе было на панадворку. Плылі беларускія песні. А гадзіне 17 мелі прыехаць беларускія паэты і дырэктарка Гміннага асяродка культуры (ГАК) у Нараўцы Галена-Марыёля Рэент. Афішы пра мерапрыемства былі павешаны не толькі ў Семяноўцы. Былі на дошках аб’яў і ў Старым Ляўкове.

Семяноўка займае другое месца па колькасці жыхароў у Нараўчанскай гміне (тут пражывае 412 асоб). Назва вёскі прынялася ад асабовай назвы Сямён (царкоўнае Сімеон).

Вечар паэзіі вяла дырэктарка ГАК Галена-Марыёля Рэент. Яна коратка расказала пра Веру Радзіванюк, Галіну Бірыцкую, Алу Ясвіловіч, Мікалая Варанецкага, Янку Целушэцкага, Кастуся Целушэцкага і Аляксандра Радзіванюка. Яна для некаторых з іх была натхненнем да пісання вершаў. Усе яны жывуць у розных вёсках Нараўчанскай гміны.

У Семяноўку паэты прыехалі са сваімі вершамі і лірычнай прозай. Іх творы прысутныя прынялі сардэчна і цёпла. Вершы лірычныя, рэфлексіўныя, прыродаапісальныя і гумарыстычныя ды на актуальныя тэмы ўсім спадабаліся. Былі таксама вершы пра Семяноўку, якая сёлета будзе святкаваць 380-годдзе свайго існавання. Аўтары ўласнаручна перапішуць іх і перададуць у святліцу і ў бібліятэку. Зацікаўленне было. Выступленні паэтаў узнагароджваліся воплескамі. Як ім тут не цешыцца.

Калі ўсе беларускія аўтары прачыталі па тры свае творы, выступіў з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF