Ніва № 12 (3019), 23 сакавіка 2014 г.

Арлянская дэмаграфія

Міхал МІНЦЭВІЧ

Арлянская гміна займае плошчу ў 170 квадратных кіламетраў. У дваццаці двух салэцтвах, якія ахопліваюць дваццаць пяць мясцовасцей, у канцы мінулага, 2013 года пражывала 3010 асоб, у большасці пажылых людзей, а малалетніх (да васемнаццаці гадоў) было 380 душ (у 2006 годзе было 3440 жыхароў, у тым ліку 419 малалетніх). З 1988 года лік жыхароў гміны з кожным годам падае прыблізна на сто чалавек — гэта так, быццам за год прападала адна цяперашняя вёска.

Лік насельніцтва гміны скарачаецца таму, што памірае амаль у дзесяць разоў больш асоб, чым нараджаецца. У мінулым годзе (да 5 лістапада) нарадзілася толькі трынаццаць дзяцей, у 2002 і 2003 гадах — па пятнаццаць, у 2004—11, у 2005—22, у 2006—19, у 2007 і 2008 — па 28, у 2009—16, у 2010—18, у 2011—21, у 2013 (да 5 лістапада) 13 дзяцей. Таксама мала маладых людзей засноўвае сем’і; у мінулым годзе было такіх 19 асоб з гміны, у 2011 (да 20 кастрычніка) — 21 асоба, у 2010—38, у 2009—40, у 2008—33, у 2007—35, у 2006—31 і ў 2005—29 асоб пастаянна прапісаных на тэрыторыі Арлянскай гміны. У будынку Гміннай управы скасавана ўжо зала шлюбаў і прыблізна ад чатырнаццаці гадоў гэтым велізарным памяшканнем карыстаецца войт — яно настолькі прасторнае, што можна там прымаць вонкавыя дэлегацыі, а часам (калі занята канферэнц-зала) свае пасяджэнні праводзіць там Гмінная рада.

Цяпер у гміне пражывае 57 дзяцей ва ўзросце да двух гадоў, васемнаццаці ідзе трэці год, чатырох- і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF