Ніва № 12 (3019), 23 сакавіка 2014 г.

У гасцях у „Вербніцы”

Іаанна ЧАБАН

Восьмы канцэрт у гэтым годзе і пяцьсот сорак дзевяты ў сваёй гісторыі адзначыў у календары гайнаўскага „Рэха пушчы” Аляксей Харкевіч. Занатоўкі рабіў ён на пяць мінут да выступлення на сцэне Пружанскага палаца культуры.

Гайнавян у Пружанах успрымаюць як замежную радню. Іх спалучаюць Белавежская пушча, мова, традыцыі і, найважнейшае, дваццацігадовае культурнае супрацоўніцтва. Тады як тут не запрасіць сяброў на вялікае, двайное мерапрыемства. Пружанскі канцэрт, прысвечаны дваццацігоддзю народнага хору „Вербніца” і Міжнароднага жаночага дня, канешне, адбыўся з удзелам гайнаўскіх спевакоў.

Як высветлілася, жаночы дзень праводзяць 8 сакавіка тут асабліва шумна. Нехта пачаў адзначаць яго ўжо 7, а нехта 6 сакавіка. З самага ранку можна было сустрэць пружанак у розным узросце — не вылучаючы дашкольніц з вялікімі, быццам шлюбнымі, букетамі кветак. Людзей у той дзень на вуліцах было няшмат, крамы таксама не працавалі. Мабыць, усё адбывалася ў хатніх абставінах. Калі каму з сям’ёй не пашанцавала, мог прыйсці ў Пружанскі палац культуры і далучыцца да кампаніі „Вербніцы” і яе сяброў. Так і было, 99 адсоткаў публікі ў глядзельнай зале палаца складалі жанчыны, у асноўным бабулінага ўзросту. Шмат добрых, прыгожых слоў накіравалі да іх мужчыны — уладары горада. Але ж не на саміх, хаця надта міласпеўных, словах гэта ўсё завяршылася. Некаторым пружанскім настаўніцам, санітаркам і аграномам былі падрыхтаваны ордэны для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF