Ніва № 12 (3019), 23 сакавіка 2014 г.

Падкамісія па надзвычайных справах

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На фоне запланаванага на май чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі і афрыканскай чумы свіней (АЧС) было праведзена трынаццатае пасяджэнне польска-беларускай падкамісіі па пытаннях трансгранічнага супрацоўніцтва, дзейнічаючай у рамках Сумеснай польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі. Супрацоўніцтва ўсіх відаў службаў у рамках падкамісіі ахоплівае Люблінскае і Падляшскае ваяводствы ды Гродзенскую і Брэсцкую вобласці.

У сядзібе Белавежскага нацыянальнага парку 14 сакавіка ад польскага боку сустрэчы старшынстваваў падляшскі ваявода Мацей Жыўна, а ад беларускага — Васіль Сцепаненка, першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях. У пасяджэнні прынялі ўдзел пастаянныя члены падкамісіі — прадстаўнікі санітарна-эпідэміялагічных, экалагічных, пажарных і выратавальных, пагранічных і мытных, прававой аховы і ветэрынарных службаў з памежных рэгіёнаў абедзвюх краін. Падкамісія каардынуе ў асноўным супрацоўніцтва польскіх і беларускіх службаў па папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, стыхійных бедстваў і іншых незвычайных здарэнняў у прыгранічных раёнах.

Непасрэдна перад падпісаннем пратакола пасяджэння, ваявода Жыўна, спасылаючыся на вынікі працы падкамісіі, паўжартам кінуў журналістам:

— Вы пытаецеся, што адбываецца ў падкамісіі? Дзякуй Богу нічога экстраардынарнага.

Цалкам сур’ёзна сказаў:

— Падкамісія па пытаннях трансгранічнага супрацоўніцтва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF