Ніва № 12 (3019), 23 сакавіка 2014 г.

Гарады ў гісторыі і культуры падляшскіх беларусаў

Аляксей МАРОЗ

Дарафей Фіёнік, старшыня аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах», вядомы фалькларыст і гісторык, займаецца збіраннем і прапагандаваннем фальклору беларусаў Падляшша і Палесся, ладзіць фестывалі «Там по маёвуй росі» і «Олень по бору ходіт», фальклорныя мерапрыемствы і выстаўкі. Другая дзялянка ангажаванасці Дарафея Фіёніка гэта гісторыя Бельскай зямлі, якая ў мінулым ахоплівала тэрыторыю сённяшняга Бельскага і частак Гайнаўскага і Сямятыцкага паветаў, а таксама гісторыя Падляшша і Палесся ў цэлым. Нядаўна выйшла з друку навейшая кніжка Дарафея Фіёніка «Гарады ў гісторыі і культуры падляшскіх беларусаў»*, якой першая прамоцыя адбылася ў Нарве. Спатканне ў Гмінным асяродку культуры, якое адбылося 9 сакавіка, сабрала асоб, зацікаўленых мясцовай гісторыяй і культурай. Сабраных прывітала дырэктар ГАК у Нарве Агата Смактуновіч. Аўтар расказаў пра змест новай кніжкі і праінфармаваў аб сваіх выдавецкіх планах.

— Я невыпадкова пачаў прэзентацыю кніжкі ад Нарвы, бо сёлета ваша мясцовасць найважнейшая на Падляшшы. 10 ліпеня гэтага года, два дні перад святкаваннем у гонар апосталаў Пятра і Паўла, будзе адзначацца 500-годдзе прысваення Нарве хэлмінскага гарадскога права. 27 чэрвеня 1514 года, лічыўшы па старым стылі, кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары прысвоіў Нарве хэлмінскае права, а прывілея была напісана на старабеларускай мове. Паколькі ў тадышняга караля мала было польскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF